• previous arrow
    next arrow
    Slider

Экспазіцыі

  1. “Край ад часоў першабытных да XVIII стагоддзя”.
  2. “Земляробчыя каляндарныя абрады беларусаў”.
  3. “Сельская гаспадарка краю ў XX стагоддзі”.
  4. “Нашы славутыя землякі”.
  5. “Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі раёна”.
  6. “Прырода роднага краю”.

Аўтары экспазіцыі: В. М. Мароз, С. А. Кошур, Т. С. Варабей, У. У. Хартановіч, Я. В. Мазан.

Мастакі: А. В. Шахрай, А. П. Ступень, В. К. Шарэль, П. Л. Коршун, А. І. Хайрулін, А. Кузняцоў.

Першы раздзел “Край ад часоў першабытных да XVIII стагоддзя” складаецца з двух тэм “Старажытныя помнікі на тэрыторыі раёна” і “Край у X-XVIII стагоддзі”, якія размешчаны ў першай зале другога паверха.

У першай тэме адлюстраваны перыяд мезаліту (9 — 4 тыс.да н.э.), перыяд неаліту ( к.5 — 2 тыс. да н.э.), змешчаны матэрыялы раскопак з неалітычнай стаянкі ля вёскі Ярэмічы, перыяд бронзавага веку ( к.3 — 2 тыс. да н.э), перыяд ранняга жалезнага веку (7 ст. да н.э – 5 ст.н э.), змешчаны матэрыялы раскопак з гарадзішча жалезнага веку ля в.Варонча (3 — 5 ст. н.э) і макет гэтага гарадзішча.

У другой тэме адлюстравана развіццё гарадоў і мястэчак — асноўных цэнтраў рамяства і гандлю на тэрыторыі края, змешчаны археалагічныя знаходкі з раскопак у г.п.Мір і Мірскім замку, скарб медных манет солідаў XVIII ст., кавальскія вырабы, рэшткі мірскай керамікі, сельскагаспадарчыя прылады працы, архіўныя дакументы, зброя, каляровыя слайды карэліцкага габелена “Бітва пад Славечнай”, макеты ратуш у Міры і Карэлічах, рукапісныя кнігі  XVIII -XIXст..

Другі раздзел экспазіцыі “Земляробчыя каляндарныя абрады беларусаў” размешчаны ў другой і трэцяй залах, адлюстроўвае святы: “Каляды”, ”Масленіца”, “Гуканне вясны”,  “Вялікдзень”, ”Купалле”, “Зажынкі”,  “Дажынкі”,  “Спас”, “Багач”, “Пакровы”.

У экспазіцыі змешчаны фрагмент сялянскай хаты, фігурны інтэр’ер “Калядоўшчыкі”,  макет мірскай  батлейкі, абразы к. XIX — пач. XX ст., макеты абрадаў “Гуканне вясны”, “Купалле”, малюнкі абрадаў “Вялікдзень”, “Зажынкі”, “Дажынкі”, сельскагаспадарчыя прылады працы, посуд, музычныя інструменты, прылады працы для  прадзення і ткацтва, ручнікі, адзенне, паясы.

Трэці раздзел экспазіцыі “Сельская гаспадарка краю ў XX стагоддзі” размешчаны ў чацвёртай зале музея. У экспазіцыі знаходзіцца калекцыя рэчаў сялянскага побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва XIX-XXст.

Змешчаны дакументы і фотаздымкі пач.XX ст.; матэрыялы камуны “Праца” 1919-1920 гг.;  дакументы, фотаздымкі, прылады працы і прадметы быту сялян 1920-1930 гг.; комплекс матэрыялаў Беражэнскай сельскагаспадарчай школы 1930-х гг.; матэрыялы першых калгасных гаспадарак; дакументы з асабістых спраў кулацкіх гаспадарак; граматы і дыпломы Карэліцкага раёна — пераможцы Рэспубліканскага і Усесаюзнага спаборніцтваў у галіне сельскай гаспадаркі; комплекс матэрыялаў племзавода ”Карэлічы”; фотаздымкі, дакументы і ўзнагароды Герояў Сацыялістычнай Працы; фотаздымкі, дакументы і ўзоры прадукцыі Карэліцкага ільнозавода; матэрыялы першай фермерскай гаспадаркі; вясельны каравай; сцэнічныя касцюмы Запольскага народнага хору; вырабы народных умельцаў Карэліцкага раёна.

Чацвёрты раздзел “Нашы славутыя землякі” знаходзіцца ў пятай зале музея і адлюстроўвае матэрыялы, якія расказваюць пра жыццёвы і творчы шлях пісьменнікаў, вучоных, артыстаў (Я. Чачота, В. Каратынскага, Я. Логіна, А. Логіна, А. Мілюця, А. Дзеркача, У. Варавы,  А. Бажко, М. Бусько, У. Навумовіча, Г. Дзмітрыева, Я. Брыля, В. Іпатаву, Р. Тармолу, У. Калесніка, І. Дамейку, Б. Кіта, П. Конюха, А.Ільінскага, П.Ламана,  А. Жука, Л. Катковіч.) У экспазіцыі змешчаны кнігі, фотаздымкі, рукапісы, ксеракопіі дакументаў.

Пяты  раздзел экспазіцыі музея “Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі раёна” знаходзіцца ў шостай зале другога паверха. У экспазіцыі змешчаны дакументы акупацыйнага перыяду (фотаздымкі загінўшых жыхароў раёна, карта спаленых вёсак); матэрыялы камсамольска-маладёжнага падполля і дакументы, якія адлюстроўваюць партызанскі рух на тэрыторыі раёна (фотаздымкі, дакументы, лістоўкі, узнагароды, зброя, рэчы падпольшчыкаў і партызан); матэрыялы, якія расказваюць пра вызваленне раёна (адзенне воінаў Чырвонай Арміі, лісты з фронту, немецкая трафейная карта, асколкі з поля боя, фотаздымкі і асабістыя рэчы нашых землякоў – удзельнікаў вялікіх бітваў у час Вялікай Айчыннай вайны.) У цэнтры залы знаходзіцца копія карціны Міхася Савіцкага “Поле”.

Шосты раздзел “Прырода роднага краю”. Экспазіцыя размешчана на першым паверсе музея ў сёмай зале. Змешчаны ўзоры карысных выкапняў, адлюстраваны асноўныя тыпы рэльефа, геалогія края (геалагічная карта раёна, стратыграфічная калонка), клімат края, глебы края (маналіты глебаў, распаўсюджанных у раёне), лясы (спілы дрэў, птушкі, жывёлы, грыбы, калекцыі матылёў, жукоў, лугі, балоты, гідраграфічная сетка раёна, ахова прыроды (Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь).

УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей» праводзіць аглядныя і тэматычныя экскурсіі для карпаратыўных груп і індывідуальных турыстаў; для дзяцей, для дарослых.
Экскурсія «Прывітанне, музей»: знаёміць з экспазіцыяй музея, уключае агляд усіх залаў.
Экскурсія «Край ад часоў першабытных да XVIII стагоддзя»: знаёміць з помнікамі археалогіі на тэрыторыі раёна, з гісторыяй краю ў перыяд сярэднявечча, з матэрыяламі раскопак неалітычнай стаянкі каля в. Ярэмічы і гарадзішчы жалезнага веку каля в. Варонча, знаходкамі і раскопкамі ў г.п. Мір і Мірскім замку, рукапіснымі кнігамі XVIII-XIX стагоддзяў.
Экскурсія «Сельская гаспадарка раёна ў XX стагоддзі»: распавядае пра земляробства, дэманструе прадметы сялянскага побыту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Апавядае пра герояў сацыялістычнай працы, прадпрыемствах раёна.
Экскурсія «Нашы вядомыя землякі»: на падставе шматлікіх матэрыялаў апавядае пра жыццё, навуковай і творчай дзейнасці вядомых людзей Карэліччыны (Я. Чачот, І. Дамейка, А. Бажко, Я. Брыль, А. Дзяркач, В. Іпатава і інш.)
Экскурсія «Вялікая Айчынная вайна на тэрыторыі раёна»: асвятляе падзеі на тэрыторыі раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дэманструе дакументы акупацыйнага перыяду, фотаздымкі загінуўшых жыхароў раёна. Распавядае пра дзейнасць партызанскіх атрадаў і брыгад на тэрыторыі раёна, вызваленні Карэліччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Экскурсія «Прырода роднага краю»: распавядае аб кліматычных умовах, карысных выкапнях, лясах, рэках і балотах. Дэманструе чучалы жывёл і птушак, калекцыю матылькоў і раслін.

Обсуждение закрыто.